Беларуская Служба

З’явілася яшчэ адно сведчанне прысутнасці паўночнакарэйскіх салдат у Расіі

23.10.2024 10:17
Выведка Паўднёвай Карэі мяркуе, што на ўкраінскі фронт могуць адправіць каля 10 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, у тым ліку 1, 5 тысячы афіцэраў спецназа.
          ()       ()      ,  21  2024 .                   .
Першы намеснік міністра замежных спраў Паўднёвай Карэі Кім Хон Гюн (справа) сустракаецца з паслом Расіі Георгіем Зіноўевым (злева) у Міністэрстве замежных спраў у Сеуле, 21 кастрычніка 2024 г. Міністэрства замежных спраў выклікала яго ў сувязі з адпраўкай войска Паўночнай Карэі ў Расію ў падтрымку вайны супраць Украіны.EPA/YONHAP Dostawca: PAP/EPA

 

У інтэрнэце з’явіўся яшчэ адзін запіс, які даказвае прысутнасць паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Расіі. Запіс апублікаваў у telegram незалежны расійскі канал Astra, піша паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap.


На відэа, апублікаваным astra, бачная група вайскоўцаў, ідэнтыфікаваных як выхадцы з Паўночнай Карэі. Агенцтва Yonhap піша, што на запісе чуваць, як знятыя людзі размаўляюць з моцным паўночнакарэйскім акцэнтам. Як паведамляе Astra, запіс быў зроблены на адной з расійскіх ваенных баз пад Уладзівастокам.

 

Выведка Паўднёвай Карэі мяркуе, што на ўкраінскі фронт могуць адправіць каля 10 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, у тым ліку 1, 5 тысячы афіцэраў спецназа.

ЗША і Паўднёвая Карэя папярэдзілі Пхеньян, што ўцягванне ў канфлікт у Еўропе будзе мець сур’ёзныя наступствы для Паўночнай Карэі.

IAR/яс